У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Снж 2013

У Нацыянальным гістарычным музеі прадставілі лепшыя рэпарцёрскія фота БЕЛТА

Выстаўка "Гісторыя Беларусі ў фатаграфіях нашых фотакарэспандэнтаў"11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным гістарычным музеі прадставілі лепшыя рэпарцёрскія фота Беларускага тэлеграфнага агенцтва. У Мінску ўрачыста адкрылася выстаўка "Гісторыя Беларусі ў фатаграфіях нашых фотакарэспандэнтаў", прымеркаваная да 95-годдзя БЕЛТА.

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з унікальнымі кадрамі, зробленымі фотакарэспандэнтамі ў перыяд з 1919 па 1991 год. Усяго на выстаўцы можна ўбачыць 42 работы.

Як адзначыў на вернісажы генеральны дырэктар БЕЛТА Дзмітрый Жук, выбіраць фатаграфіі было складанай задачай - сёння архіўныя фонды інфармацыйнага агенцтва налічваюць амаль 1 млн. здымкаў. "Фатаграфія павінна выклікаць эмоцыі людзей. Лічу, што мы выбралі здымкі вельмі ўдала, і не толькі таму, што першыя кадры датаваны 1919 годам і да апошніх дзён існавання СССР. Тут прасочваецца тое, як жылі нашы бацькі і дзяды, - гэта вельмі важны аспект", - адзначыў Дзмітрый Жук.

Выстаўка адлюстроўвае ключавыя моманты ў айчыннай гісторыі: прыняцце трэцяй Канстытуцыі Беларускай ССР, падпісанне БССР Статута ААН, заключэнне пагадненняў аб дэнансацыі дагавора аб утварэнні СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Рэдкія кадры таксама раскажуць аб станаўленні сталіцы - узвядзенні першага буйнейшага ўнівермага (ГУМа), будаўніцтве галоўнай сталічнай магістралі.

Публіку зацікавіць і падборка застылых імгненняў з паўсядзённага жыцця: упакоўка вэнджанага вугра на Браслаўскім рыбгасе, адпачынак на савецкім пляжы на беразе ракі Сож у Гомелі, аддзелка лепкай інтэр'ераў драматычнага тэатра ў Гомелі, партыя кавуноў, якая паступіла гамяльчанам з іншых саюзных рэспублік, незвычайны здымак Якуба Коласа ў сябе ў садзе з цыгарэтай.

Упершыню рэпарцёрскія фатаграфіі можна ўбачыць у вялікім фармаце 40Х60 см. Унікальнасць выстаўкі заключаецца ў тым, што ўсе здымкі захоўваюцца ў архіўных фондах Беларускага тэлеграфнага агенцтва і маюць гістарычную і культурную каштоўнасць.

У сваю чаргу, дырэктар Нацыянальнага гістрычнага музея Беларусі Алег Рыжкоў адзначыў, што для БЕЛТА фатаграфія заўсёды з'яўлялася часткай гістарычных падзей. "БЕЛТА - гэта структура, якая на працягу 95 гадоў паказавае і асвятляе ўсе падзеі, звязаныя з гісторыяй і развіццём нашай краіны і нашага народа", - сказаў ён. Алег Рыжкоў дадаў, што практычна ніводная выстаўка ў гістарычным музеі не абыходзіцца без дапамогі БЕЛТА і выказаў надзею на далейшае супрацоўніцтва.

Экспазіцыя "Гісторыя Беларусі ў фотаздымках нашых фотакарэспандэнтаў" Убачыць работы фотакарэспандэнтаў БЕЛТА можна аж да 22 снежня. Пасля экспазіцыя пераедзе ў фае кінатэатра "Салют", дзе будзе адкрыта для наведвання да 1 лютага 2014 года.

Экспазіцыя "Гісторыя Беларусі ў фотаздымках нашых фотакарэспандэнтаў" адкрыла серыю выставак, прымеркаваных да юбілею Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці 23 снежня прадставіць фотапраект, які расказвае аб развіцці БЕЛТА за апошнія гады.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) - буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Беларусі і найбольш аўтарытэтная крыніца аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці вышэйшых органаў улады краіны. Заснавана 23 снежня 1918 года. Доўгі час, захоўваючы юрыдычную самастойнасць, працавала ў цеснай каардынацыі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюза (ТАСС). З 1991 года БЕЛТА - інфармацыйнае агенцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь. Штодзённа БЕЛТА рыхтуе і распаўсюджвае інфармацыйныя паведамленні аб важнейшых падзеях у палітычным, сацыяльна-эканамічным, культурным, спартыўным жыцці Беларусі.

Выстаўка падрыхтавана Беларускім тэлеграфным агенцтвам і Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс