Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Кст 2023

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка нематэрыяльнай спадчыны Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка нематэрыяльнай спадчыны Беларусі

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстаўка "Дакрануцца да спадчыны душой", прысвечаная культурнай нематэрыяльнай спадчыне Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя прымеркавана да 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На выстаўцы можна азнаёміцца з пяццю элементамі беларускай культуры, якія ўключаны ў спіс сусветных нематэрыяльных каштоўнасцей. Гэта нацыянальныя традыцыя і рамёствы: абрады "Калядныя цары" і "Юраўскі карагод", Будслаўскі фэст (урачыстасць у гонар шанавання Абраза Маці Божай Будслаўскай), культура бортніцтва Беларусі і Польшчы, саломапляценне Беларусі.

Як адзначыў на адкрыцці выстаўкі намеснік міністра культуры Валерый Грамада, у Беларусі ганарацца кожнай з гэтых традыцый. Усяго ж 178 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі і ўзяты пад ахову дзяржавы. "У Беларусі ўжо праведзена і, упэўнены, будзе прадоўжана вялікая работа па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Валерыя Грамады, чакаецца, што выстаўка прадоўжыць работу ў розных рэгіёнах краіны.

Міністр замежных спраў, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Сяргей Алейнік у сваю чаргу падкрэсліў, што беларускі народ беражліва захоўвае свае нацыянальныя традыцыі і набыў каласальны культурны вопыт.

"Дзякуючы тым, каго сёння называюць носьбітамі, захавальнікамі і прадаўжальнікамі традыцый, культура Беларусі змагла захаваць свой непаўторны нацыянальны каларыт. Вусныя традыцыі, мова, выканальніцкія мастацтвы, звычаі, абрады, святы, традыцыйныя рамёствы з'яўляюцца прадметам гордасці беларусаў", - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі