У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Врс 2016

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адрэстаўрыравалі храм XVIII стагоддзя

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адрэстаўрыравалі храм XVIII стагоддзя8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (Азярцо) адкрыўся адрэстаўрыраваны помнік XVIII стагоддзя - Спаса-Праабражэнская царква з Барані Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Урачыстая цырымонія адкрыцця храма адбылася сёння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко, больш як чатыры гады рэстаўратары працавалі над гэтым цікавым аб'ектам. Рэстаўрацыя помніка архітэктуры XVIII стагоддзя ўяўляе сабой прыклад таго, што дзяржава не забывае аб сваёй гісторыі і, аднаўляючы помнікі, паказвае прыклад клопату аб ёй.

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адрэстаўрыравалі храм XVIII стагоддзяЯк дадаў дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту Эдуард Багдановіч, адкрыццё царквы - неардынарная падзея.

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адрэстаўрыравалі храм XVIII стагоддзяБеларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Ён заснаваны ў 1976 годзе, у гэтым годзе святкуе сваё сакарагоддзе. Музей захоўвае і дэманструе традыцыйныя помнікі беларускага драўлянага дойлідства пад адкрытым небам у прыродным асяроддзі.

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адрэстаўрыравалі храм XVIII стагоддзяУ музеі прадстаўлены помнікі народнай драўлянай архітэктуры XVIII - пачатку ХХ ст. Сярод іх культавыя, грамадскія і вытворчыя пабудовы, а таксама комплексы сялян. Адноўлены традыцыйныя інтэр'еры. Функцыянуюць 3 сектары: "Цэнтральная Беларусь", Падняпроўе" і "Паазер'е". Кожны ўяўляе сабой фрагмент тыповага паселішча канца ХIХ - пачатку ХХ стагоддзя з характэрнай для яго забудовай.

Актуальнасць аднаўлення культавай пабудовы абумоўлена неабходнасцю дэманстрацыі помніка як знакавай і ўнікальнай з'явы ў экспазіцыі сектара "Падняпроўе".

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адрэстаўрыравалі храм XVIII стагоддзяСпаса-Праабражэнская царква з Барані Аршанскага раёна Віцебскай вобласці - адзін з найбольш цікавых помнікаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, стаіць у адным радзе з самымі старажытнымі аб'ектамі драўлянай архітэктуры Беларусі. Аб'ёмна-прасторавае і архітэктурна-канструкцыйныя рашэнні Спаса-Праабражэнскай царквы нясуць стылістычныя рысы драўлянай архітэктуры цэркваў XVII-XVIII стагоддзяў.

У Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адрэстаўрыравалі храм XVIII стагоддзяХрам быў узведзены ў 1704 годзе ў цэнтры пасёлка, на высокім прыгожым месцы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны скарацілася колькасць прыхаджан, адбываліся моцныя антырэлігійныя ганенні і ў 1961 годзе царква ў Барані была закрыта. У 1987 годзе яе перавезлі на тэрыторыю музея.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс