Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Снж 2016

У Мінску ўзнагародзілі 10 лепшых атлетаў сталіцы

У Мінску ўзнагародзілі 10 лепшых атлетаў сталіцы22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лаўрэатаў гарадскога конкурсу "Лепшы атлет сталіцы" ўзнагародзілі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках гэтага года ў сімвалічную дзясятку спартсменаў увайшлі Аляксандр Валчэцкі (веславанне), Кацярына Галкіна (мастацкая гімнастыка), Аляксандра Герасіменя (плаванне), Андрэй Казусёнак (самба), Васіліса Марзалюк (барацьба), Уладзімір Самсонаў (настольны тэніс), Надзея Скардзіна (біятлон), Глеб Саладуха (веславанне), Меліціна Станюта (мастацкая гімнастыка) і Ілья Чаргейка (кулявая стральба).

Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Мінску сумесна з упраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама таксама ўшаноўвала спартсменаў і трэнераў па выніках удзелу ў XXXI летніх Алімпійскіх гульнях і XV Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Віцэ-прэзідэнт НАК Мікалай Ананьеў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй ШорацСтаршыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац падзякаваў спартсменам і трэнерам за папулярызацыю і развіццё спорту ў Беларусі ў цэлым і ў Мінску ў прыватнасці. "Наша краіна з'яўляецца спартыўнай дзяржавай, і значны ўклад у гэта ўнеслі спартсмены Мінска", - падкрэсліў ён. Андрэй Шорац павіншаваў спартыўную эліту з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі, пажадаў яркіх і прыгожых перамог, здароўя, аптымізму і дабрабыту.

У Мінску ўзнагародзілі 10 лепшых атлетаў сталіцыВіцэ-прэзідэнт НАК Мікалай Ананьеў у сваю чаргу выказаў упэўненасць, што спартсмены Мінска змогуць дастойна прадставіць Беларусь на зімовай Алімпіядзе ў 2018 годзе.

У Мінску ўзнагародзілі 10 лепшых атлетаў сталіцыНацыянальны алімпійскі камітэт таксама ўручыў сертыфікаты на атрыманне стыпендый маладым спартсменам Мінска. Падарункі атрымалі пераможцы і прызёры конкурсу малюнкаў "Алімпійскі агонь запальвае сэрцы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі