Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Жнв 2015

У Мінску стартаваў міжнародны штогадовы конкурс "Місіс Сусвет-2015"

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску стартаваў міжнародны штогадовы конкурс "Місіс Сусвет-2015". Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміла старшыня аргкамітэта спаборніцтва ў Беларусі Наталля Трафімава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на тое, што ўдзельніцы толькі сёння прыляцелі ў Беларусь, вечарам іх чакае насычаная праграма. Яны пазнаёмяцца паміж сабой і раскажуць пра краіны, якія прадстаўляюць. Нагадаю, што канкурсантак пачынаюць ацэньваць з таго самага моманту, як іх нага ступае з трапа самалёта на беларускую зямлю, звяртаюць увагу не толькі на знешнія даныя, але і асобавыя якасці", - сказала Наталля Трафімава.

На працягу сямі дзён удзельніцы змогуць паказаць свае таленты на розных мерапрыемствах, як у дэфіле нацыянальных касцюмаў у Цэнтральным батанічным садзе, так і на круглым стале на тэму процістаяння дамашняму насіллю.

Міжнародны штогадовы конкурс "Місіс Сусвет" праходзіць у Мінску ўпершыню. З 24 па 30 жніўня ў сталіцы збяруцца замужнія паспяховыя, сацыяльна актыўныя прыгожыя жанчыны. Так, прадстаўляць свае краіны будуць удзельніцы з Балгарыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Індыі, Казахстана, Латвіі, Малайзіі, Мальты, Мексікі, Расіі, Украіны і інш. Спаборніцтва прызначана прыцягнуць увагу да праблемы насілля ў адносінах да жанчын па ўсім свеце. Раней конкурс прымалі Балгарыя, Латвія, Карыбскія Астравы, Расія, Малайзія і іншыя краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі