Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2015

У Мінску ўручылі медалі ЮНЕСКА беларускім дзеячам культуры

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка ўручылі 30 лістапада медалі ЮНЕСКА "Віктор Гюго" і дыпломы ад генеральнага дырэктара ЮНЕСКА Ірыны Бокавай народным артыстам СССР і Рэспублікі Беларусь Тамары Ніжнікавай, Генадзю Аўсяннікаву. Таксама ўзнагарода прысуджана Расціславу Янкоўскаму, на цырымоніі яе атрымала жонка народнага артыста - Ніна Чэішвілі (Янкоўская), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урачыстая цырымонія прайшла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску. Упершыню медаль ЮНЕСКА атрымліваюць грамадзяне Беларусі. Раней, у 2014 годзе, медаля ЮНЕСКА "5 кантынентаў" быў удастоены Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі.

У Мінску ўручылі медалі ЮНЕСКА беларускім дзеячам культурыЯк растлумачыў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, медалём "Віктор Гюго" дзеячаў культуры ўзнагароджваюць з 1985 года. "Рашэнне ЮНЕСКА аб узнагароджанні трох беларускіх дзеячаў культуры гэтай высокай узнагародай сведчыць аб прызнанні і значнай ролі ў захаванні і развіцці нашай нацыянальнай культуры. Гэта таксама сведчыць аб высокім месцы беларускай культуры сярод культур свету", - падкрэсліў ён.

У сваю чаргу Павел Латушка адзначыў: "Беларусь - краіна багатая на гісторыю і культуру. Як і ў кожнай краіне, гісторыя складаецца з фактаў і падзей, але іх робяць канкрэтныя людзі, выключныя, таленавітыя, крэатыўныя, надзвычайныя і не надзвычайныя. Для мяне сёння як для беларуса, як для грамадзяніна Беларусі, як для прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА вялікі гонар вітаць такіх выключных людзей. Тых людзей, якія фактычна сфарміравалі і сёння прадаўжаюць фарміраваць беларускую нацыянальную школу тэатральнага і музычнага мастацтва".

Пасля цырымоніі пачаўся перадпрэм'ерны паказ спектакля "ART" у пастаноўцы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалая Пінігіна.

Павел Латушка ўручыў медаль ЮНЕСКА "Віктор Гюго" Тамары НіжнікавайНіжнікава Тамара Мікалаеўна, спявачка, педагог, народная артыстка Беларусі (1955), народная артыстка СССР (1964), нарадзілася 9 сакавіка 1925 года ў Самары. У 1949 годзе скончыла Маскоўскую кансерваторыю. У 1951-1976 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1964 адначасова выкладчык Беларускай акадэміі музыкі (з 1980-га - прафесар). Сярод партый: Марынка ("Марынка" Р. Пукста), Ірына ("Калючая ружа" Ю. Семянякі), Ганна ("Страшны двор" С. Манюшкі) і інш. У канцэртным рэпертуары спявачкі значнае месца займалі творы беларускіх кампазітараў, напісаныя спецыяльна для яе, а таксама беларускія народныя песні. Удзельнічала ў перадачах беларускага тэлебачання і радыё. Узнагароджана ордэнамі Айчыны III ступені, Францыска Скарыны, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў.

Павел Латушка ўручыў медаль ЮНЕСКА "Віктор Гюго" Генадзю АўсяннікавуАўсяннікаў Генадзь Сцяпанавіч, акцёр, народны артыст Беларусі (1974), народны артыст СССР (1991), нарадзіўся 19 лютага 1935 года ў Магілёве. У 1957 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Яго творчасці ўласцівы свабода самавыяўлення, імправізацыйнасць ігры, здольнасць выразна і арганічна перадаваць этнаграфічныя рысы персанажа, сакавіты народны гумар, дакладнасць псіхалагічнага і пластычнага малюнку ролі. Сярод роляў: Пустарэвіч ("Паўлінка" Я. Купалы), Ермалаеў ("Апошняе спатканне" А. Галіна), Цярэшка ("Трыбунал" А. Макаёнка). Здымаўся ў фільмах "Доўгія вёрсты вайны", "Апошняе лета дзяцінства", "Полымя", "Дунечка" і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008). Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Узнагарода прысуджана Расціславу Янкоўскаму, на цырымоніі яе атрымала жонка народнага артыста - Ніна ЧэішвіліЯнкоўскі Расціслаў Іванавіч, народны артыст Беларусі (1967), народны артыст СССР (1978), нарадзіўся 5 лютага 1930 года ў Адэсе. У 1951 годзе скончыў студыю пры Ленінабадскім драматычным тэатры. З 1957 года артыст Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Яго творчасць адметная псіхалагічнай глыбінёй, эмацыянальнай напоўненасцю, вострым драматызмам. Сярод роляў: Арбенін ("Маскарад" М. Лермантава), Ягор Булычоў ("Ягор Булычоў і іншыя" М. Горкага), Вяршынін ("Тры сястры" А. Чэхава) і інш. Зняўся ў фільмах: "Кафедра", "Любіць па-руску-3", "Тры жанчыны і мужчына" і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2003). Узнагароджаны ордэнамі Айчыны II і III ступені, ордэнам Францыска Скарыны, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, "Знак Пашаны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі