Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Mar 2015

У Мінску прэзентавалі кнігу дакументальнай паэзіі "Вернасць" да 70-годдзя Перамогі

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі літаратар Ізяслаў Катляроў прэзентаваў сёння кнігу дакументальнай паэзіі "Вернасць", якая прысвечана 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзентацыя паэтычнага зборніка адбылася ў Мінскай ратушы. "Сёння свята ва ўсіх аматараў сапраўднай паэзіі. Я ўпэўнены, што "Вернасць" застанецца ў гісторыі. Гэта кніга ўнікальная. З аднаго боку - гэта паэзія, а з іншага - дакументалістыка аб вайне. Калі прасачыць гісторыю не толькі беларускай літаратуры, але і сусветнай, то можна прыйсці да высновы, то такое зліццё сустракаецца вельмі рэдка. Усе героі і падзеі ў гэтай кнізе рэальныя, ніякай мастацкай выдумкі", - адзначыў галоўны рэдактар літаратурнага часопіса "Полымя" Алесь Бадак. "Аб вайне ўжо столькі напісана, што, здавалася, нельга сказаць нічога новага. Кніга Ізяслава Катлярова "Вернасць" стала для мяне сапраўдным адкрыццём. Кожны радок, кожны вобраз кранаюць да глыбіні душы", - дадаў ён.

Многія вершы новай кнігі аўтабіяграфічныя, яны расказваюць аб горкім ваенным дзяцінстве аўтара, атручаным цяжарам і нягодамі таго часу, аб першых днях пасля перамогі, прасякнутых горыччу страты. Творы аўтара выклікаюць у чытача любога пакалення вострае пачуццё прыналежнасці да вялікага мінулага савецкага народа, якое нельга забыць. "Час даказвае нам неабходнасць памяці аб вайне. Жах тых часоў не павінен паўтарыцца", - падкрэсліў Ізяслаў Катляроў.

У прэзентацыі кнігі прынялі ўдзел калегі па творчым цэху Мікалай Мятліцкі і Навум Гальпяровіч, дацэнт кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта БДУ Сяргей Александровіч і памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі