Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Кст 2015

У Мінску пачаў работу Форум маладых спецыялістаў на Генасамблеі МЭК

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум маладых спецыялістаў у час правядзення ў Мінску 79-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК) пачаў сёння работу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яго ўдзельнікамі сталі амаль 70 маладых спецыялістаў з 35 краін свету. У сталіцу Беларусі прыбылі прадстаўнікі Аўстраліі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Індыі, Кітая, ЗША, Мексікі, Японіі і іншых дзяржаў. Беларусь на форуме прадстаўляюць чатыры спецыялісты. Адкрываючы форум, прэзідэнт МЭК Дзюндзі Намура падкрэсліў, што стратэгія МЭК заключаецца ў тым, каб развіваць новыя рынкі і тэхналогіі. Ён заклікаў маладых прафесіяналаў, якія праводзяць форум, арыентавацца на патрэбнасці кампаній і краін, што яны прадстаўляюць.

Генеральны сакратар МЭК Франц Врэесвік падкрэсліў, што стратэгія МЭК доўгатэрміновая, а яе місія заключаецца ў тым, каб узмацніць сувязь з прамысловасцю. "Стандарты МЭК забяспечваюць больш хуткі доступ на рынкі і перадачу тэхналогій, што распрацоўваюцца ў прамыслова развітых краінах. Гэта вельмі эфектыўна для бізнесу", - падкрэсліў ён. Паводле слоў Франца Врэесвіка, стандарты МЭК садзейнічаюць павышэнню задаволенасці спажыўцоў, а таксама забяспечваюць больш танныя тэхналогіі і лепшыя інвестыцыі ў іх.

Форум маладых спецыялістаў прадоўжыцца тры дні і будзе ўключаць пасяджэнні, на якіх з прэзентацыямі выступяць афіцэры МЭК, а таксама навучальныя праграмы і сесіі, работу ў групах. Удзельнікі атрымаюць магчымасць пашырыць свае веды аб дзейнасці МЭК, абмеркаваць актуальныя пытанні.

79-я Генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі праходзіць у Мінску з 5 па 16 кастрычніка і з'яўляецца маштабным форумам не толькі для эканамічнага і навукова-тэхнічнага жыцця рэспублікі, але і ўсяго свету. Гэта так званая тэхнічная Алімпіяда, на якую збіраюцца прадстаўнікі буйнейшых сусветных кампаній-вытворцаў: ад інжынераў і менеджараў сярэдняга ўзроўню да вышэйшага кіраўніцтва, высокапастаўленыя супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Генеральныя асамблеі праводзяцца ў статусных краінах з развітой высокатэхналагічнай прамысловасцю, а таксама ў перспектыўных, на думку МЭК, рэгіёнах. У дзейнасці МЭК прымаюць удзел 166 краін.

Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам МЭК з 1993 года. Цяпер 224 тэхнічныя эксперты 54 арганізацый Беларусі ўдзельнічаюць у рабоце 92 тэхнічных камітэтаў/падкамітэтаў МЭК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі