Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Врс 2019

У Мінску кінематаграфісты шасці краін падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

У Мінску кінематаграфісты шасці краін падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Беларусьфільм. Фота з архіву

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" кінематаграфісты з шасці краін падпісалі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Таджыкфільм", "Казахфільм", "Грузія-фільм", "Кыргызфільм", "Узбекфільм" і "Беларусьфільм" у час Савета дырэктараў кінастудый краін СНД і Грузіі падпісалі пагадненне, якое прадугледжвае стварэнне сумесных кінапраектаў у бліжэйшы час. Паводле слоў дырэктара "Беларусьфільма" Уладзіміра Карачэўскага, правядзеннем такой сустрэчы ў Беларусі пачынаецца "адраджэнне старых добрых адносін паміж кінастудыямі, што існавалі ў часы Савецкага Саюза".

"Выязджаючы на кінафестывалі, мы часта чуем аб разбуранай прасторы кінаіндустрыі. Кінавытворцы, стваральнікі перасталі разумець, што адбываецца на іншых кінастудыях, якая ў іх сістэма фінансавання, над чым яны працуюць, - адзначыў Уладзімір Карачэўскі. - І дырэктары-практыкі прынялі рашэнне стварыць Савет дырэктараў кінастудый Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Азербайджана, Таджыкістана, Грузіі. Да нас абяцалі далучыцца дырэктары "Сахафільма" і "Азербайджанфільма", каб разам вырашаць праблемы, пераймаць вопыт і ствараць фільмы. На рабочай сустрэчы савета мы абмяркуем заканадаўчыя аспекты ў галіне кінаіндустрыі і заплануем сумесныя праекты".

Першы намеснік міністра культуры Беларусі Наталля Карчэўская звярнула ўвагу на тое, што хоць у кожнай краіне свая спецыфіка кінавытворчасці і кінамастацтва, важна не страціць карані, якія аб'ядноўваюць краіны. "У нас агульная кінематаграфічная школа. Магчыма, мы пайшлі па розных шляхах развіцця, але ваш вопыт вельмі цікавы для нас. І мы думаем, што вопыт Беларусі будзе цікавы і вам, - падкрэсліла яна, звяртаючыся да дырэктараў кінастудый. - Мы спадзяёмся, што сённяшняя сустрэча і далейшыя кантакты стануць асновай для сумесных праектаў і рэалізацыі новых ідэй, а вашы рашэнні, прынятыя ў час гэтай сустрэчы, будуць карысныя для развіцця кінамастацтва ўсіх нашых краін".

"Савет дырэктараў кінастудый краін СНД і Грузіі - гэта ўнікальная магчымасць не проста пагаварыць аб кінавытворчасці, але і зразумець, як існаваць дзяржаўным кінастудыям, - дадаў Уладзімір Карачэўскі. - Акрамя таго, мы разглядаем магчымасць садзейнічання адзін аднаму і ў стварэнні фільмаў, і ў іх пракаце. На любы рынак і фестываль прасцей уваходзіць разам. Тым больш нам ёсць чым падзяліцца і абмеркаваць перспектывы. Мы хочам выпрацаваць з улікам сусветнага вопыту стратэгію, якая будзе жыццяздольная як у нашай краіне, так і прымяняльная для супрацоўніцтва з іншымі краінамі".

Кожная кінастудыя прывезла ў Мінск свае фільмы, якія будуць прадстаўлены з 1 кастрычніка ў час Кінатыдня дружбы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі