У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Снж 2017

У Мінску ўключылі агні на навагодніх ёлках

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагоднія ёлкі Мінска заззялі агнямі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Зялёныя прыгажуні будуць зіхацець па 13 студзеня - з моманту ўключэння вулічнага асвятлення да 23.00 і з 6.00 да выключэння ліхтароў, а 24, 31 снежня і 6, 13 студзеня ад уключэння асвятлення да яго адключэння на наступны дзень.

Таксама сёння адбылося пробнае ўключэнне святочнай ілюмінацыі. Цэнтральныя праспекты горада будуць ззяць агнямі 23, 24, 25, 30, 31 снежня, 6, 7, 13 студзеня.

Як паведамлялася, адна гадзіна работы ілюмінацыі каштуе сталіцы Br350. Элементы асвятлення ўяўляюць сабой сучасныя светлавыя рашэнні, якія забяспечваюць нізкае спажыванне электраэнергіі.

Святочны настрой у сталіцы створаць як светлавыя матывы, якія ўжо даўно выкарыстоўваюцца на вуліцах, так і новыя элементы. У прыватнасці, да дзіцячых ранішнікаў каля Белдзяржцырка з'явіцца светлавая фігура "Клоўн". Горад ужо ўпрыгожваюць 3D-мяч, які свеціцца, каля мінскага Дома футбола, кніга каля Нацыянальнай бібліятэкі, арфа каля Белдзяржфілармоніі, трактар на Партызанскім праспекце, падарунак каля ГУМа, шайба каля "Мінск-Арэны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс