У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Крс 2015

У Мінску адкрываецца выстаўка па выніках міжнароднага конкурсу "На сваёй зямлі"

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрыецца выстаўка па выніках дзясятага міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі сярод дзяцей і моладзі "На сваёй зямлі". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар мастацкай галерэі Наталля Барсукова.

Аўтары карцін - таленавітыя маленькія і маладыя мастакі ва ўзросце ад 4 да 21 года. У экспазіцыю ўвайшлі 463 дзіцячыя творы на тэмы "На сваёй зямлі", "Слова аб паходзе Ігаравым", "Мая сям'я" і іншыя.

У Мінску адкрываецца выстаўка па выніках міжнароднага конкурсу "На сваёй зямлі"Арганізатары выстаўкі - Мінадукацыі, Мінкультуры, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, ГА "Беларускі чырвоны крыж".

Міжнародны конкурс "На сваёй зямлі" праводзіцца ў Беларусі з 2006 года. У бягучым годзе ў ім прынялі ўдзел больш як 13,2 тыс. юных мастакоў з 34 краін, у тым ліку з Беларусі, Расіі, Казахстана, Аргенціны, Грузіі, Іспаніі, Кітая, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Латвіі.

Экспазіцыя будзе працаваць з 15 па 25 красавіка. Уваход свабодны.У Мінску адкрываецца выстаўка па выніках міжнароднага конкурсу "На сваёй зямлі"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс