Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Снж 2023

У Мінску адкрылася выстава антыкварных ёлачных цацак

У Мінску адкрылася выстава антыкварных ёлачных цацак
Фота warmuseum.by

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстава антыкварных ёлачных цацак "Гісторыя ў навагодніх цацках", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Унікальную калекцыю ёлачных рэтра-цацак прадставіла з асабістага збору Наталля Кавалёва. Уся яе калекцыя налічвае больш за 5 тыс. цацак, але для музея яна адабрала асаблівыя. "Музей прапанаваў мне выставіць свае цацкі і прадаставіў невялікую залу з вітрынамі. Сюды я падабрала гістарычныя цацкі, у тым ліку і ваенныя. А таксама тыя, што былі зроблены яшчэ да вайны, у канцы 1930-х гадоў. І вось цацкі, прадстаўленыя на выставе. Яны антыкварныя. У іх добра прапрацавана форма, высокі ўзровень дэталізацыі, размаляваны ўручную. Кожны экзэмпляр не падобны да папярэдняга. Гэта была не штампоўка, а індывідуальная работа", - дзеліцца калекцыянер.

Многія з прадстаўленых ёлачных цацак былі адрэстаўрыраваны асабіста Наталляй. "Без гэтага ніяк. Што было б, калі б цацкі заставаліся некранутымі? Яны страцілі б усю дэкаратыўнасць і былі кучай хламу", - расказала яна.

І кожная гісторыя рэстаўрацыі, падзялілася калекцыянер, гэты маленькі навагодні цуд. "Неяк я рэстаўрыравала ватнага Дзеда Мароза. І мне неабходна было знайсці пэўны пруток. Выйшаўшы на вуліцу, я зразумела, што там бура і пруткоў мора. А адзін раз са мной за рэстаўрацыю расплаціліся цацкай у выглядзе матылька са зламаным крылцам. Ён быў інтэнсіўнага сіняга колеру, якога ў прыродзе амаль не існуе. Якое ж было маё здзіўленне, калі я выйшла з дому і ўбачыла падложку пад пячатку якраз таго колеру, які мне патрэбны! Наогул, у мяне шмат такіх гісторый", - сказала Наталля Кавалёва.

Яна таксама прызналася, што выставай сваёй калекцыі хоча прыадкрыць дзіўны і незвычайны свет ёлачнай цацкі. "Да таго ж, калі чалавек адчувае настальгію, напрыклад па дзяцінстве, гэта прыемна ўплывае на яго здароўе", - рэзюмавала яна.

Выстава прадоўжыцца да 14 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі