Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Май 2021

У гродзенскім Старым замку археолагі знайшлі ў палацы падлогу XVI стагоддзя

У гродзенскім Старым замку археолагі знайшлі ў палацы падлогу XVI стагоддзя
Фота з архiва

5 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродне прадаўжаецца даследаванне палаца на тэрыторыі Старога замка. У раёне былога ўвахода ў касу музея археолагі знайшлі падлогу XVI стагоддзя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

Фатаграфіі знаходкі размешчаны ў групе ў Facebook, прысвечанай Старому замку.

Апошнім часам у замку актыўна праводзяцца комплексныя навуковыя даследаванні. "Іх вынікі будуць узяты за аснову пры прыняцці праектных рашэнняў па другой чарзе рэканструкцыі Старога замка. Работа над праектам ужо вядзецца", - падкрэслілі ва ўпраўленні. У прыватнасці, прадаўжаюцца археалагічныя даследаванні як уздоўж фасада палаца, так і ўнутры яго.

Дарэчы, раней былі праведзены зандажы звонку і ўнутры будынка. Аб выніках расказалі на навуковай канферэнцыі ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ў канцы красавіка. Пытанні рэканструкцыі замка тады разгледзелі і на аснове інвентароў XVІI-XVIII стагоддзяў.

Рэканструкцыя аднаго са старэйшых замкаў Беларусі пачалася ў 2017 годзе і вядзецца ў некалькі этапаў. Першая чарга ўключае, у прыватнасці, будаўніцтва мернай хаты, сярэдняй вежы і камяніцы, а таксама пракладку неабходных камунікацый. Ужо летам, як чакаецца, галоўная экспазіцыя Старога замка ў Гродне пачне прымаць наведвальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі