18 сакавіка, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. У Гродне сёння адкрываецца выстаўка маладых беларускіх мастакоў "АRT панарама-2015". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла малодшы навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Вольга Аніська.
Экспазіцыя разгорнецца ў сенатарскай зале Новага замка. Тут будзе прадстаўлена больш за 70 работ маладых беларускіх мастакоў, графікаў, скульптараў, майстроў прыкладной творчасці. У выстаўцы прымуць удзел 35 таленавітых маладых людзей: 12 аўтараў прадстаўляюць Гродзенскую вобласць, астатнія - Мінскую і Віцебскую. Усе майстры працуюць у сферы мастацтва і культуры.
Экспазіцыя сапраўды ўяўляе сабой панараму: тут можна ўбачыць маляўнічыя палотны ў розных жанрах і тэхніках, а таксама рознатэматычныя графічныя творы, скульптуры, у тым ліку бронзавыя, драўляныя, гіпсавыя. Убачаць гледачы арт-аб'екты і камплекты адзення, выкананыя з лямцу. Адзін з мінскіх майстроў прадставіць на выстаўцы настольныя бронзавыя статуэткі "Вязня" і "Чужога", а гродзенскі аўтар - лялек-муз з пластыку.
Выстаўка прымеркавана да Года моладзі, уваход бясплатны. Дзейнічаць экспазіцыя будзе ад канца красавіка.