У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Стд 2014

У час ЧС-2014 па хакеі ў продажы будзе 87 відаў беларускіх тавараў з сімволікай чэмпіянату

10 студзеня, Мінск /Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА/. У час правядзення чэмпіянату свету па хакеі-2014 для продажу будуць прапанаваны 26 найменняў і 87 відаў тавараў беларускай вытворчасці з сімволікай чэмпіянату. Аб гэтым паведаміла сёння начальнік упраўлення спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко на прэс-канферэнцыі "Папярэднія вынікі работы Міністэрства гандлю Беларусі ў 2013 годзе. Работа арганізацый гандлю ў святочныя дні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дазволена рэалізацыя календароў на тэкстыльнай аснове, сшыткаў, альбомаў для малявання, драўляных шкатулак, масленіц, мыла, камплектаў для саўны і лазні з сімволікай", - дадала Ніна Пашко. Іх рэалізацыя абмяжоўваецца толькі ў межах фан-зон і спартыўных арэн.

Як растлумачыла спецыяліст, Міжнародная федэрацыя хакея заключыла кантракт са шведскай фірмай, якая стане эксклюзіўным вытворцам сувенірнай прадукцыі. Вызначаны пералік тавараў беларускіх вытворцаў з сімволікай (адлюстраваннем эмблемы і талісмана) чэмпіянату, якія да 9 лютага неабходна зняць з продажу. Беларуская прадукцыя зможа вярнуцца на прылаўкі толькі 25 мая. У прыватнасці, устноўлена забарона на рэалізацыю 56 найменняў і 188 відаў нехарчовых тавараў.

Цяпер вырашаецца пытанне аб продажы ў час чэмпіянату поліэтыленавых пакетаў з сімволікай мерапрыемства, якія цяпер выключаны з пераліку дазволеных для рэалізацыі тавараў. "Мы праводзім перагаворы з дырэкцыяй ЧС і Міжнароднай федэрацыі хакея, каб на продаж гэтых вырабаў у ходзе ЧС-2014 абмежаванняў не было", - сказала Ніна Пашко.

У Беларусі тавары з сімволікай чэмпіянату (прыкладна 90 найменняў і 310 відаў) выпускаюць каля 100 арганізацый. У магазінах створаны ўмовы, што садзейнічаюць нарошчванню продажаў - прадукцыя добра прэзентавана, для яе аформлены асобныя вітрыны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску