Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Чэр 2020

У Беларусі зрушаны тэрміны ўступнай кампаніі

У Беларусі зрушаны тэрміны ўступнай кампаніі
Фота з архiва

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зрушаны тэрміны ўступнай кампаніі. Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Так, з 25 па 31 ліпеня будуць прымацца дакументы ад абітурыентаў, якія паступаюць ва ўстановы вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове. Тэрміны прыёму дакументаў у Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС - з 25 ліпеня па 10 жніўня, у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў - з 25 ліпеня па 13 жніўня, у іншыя ВНУ - з 25 ліпеня па 15 жніўня.

Даты ўступных іспытаў: з 1 па 3 жніўня - ва Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Ваеннай акадэміі, на ваенных факультэтах ВНУ, з 1 па 7 жніўня - у іншых установах вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю). На завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю іспыты пройдуць з 6 па 15 снежня.
 
Тэрміны залічэння абітурыентаў на бюджэтныя месцы на спецыяльнасці, па якіх не здаюцца ўступныя іспыты: у Ваеннай акадэміі, Інстытуце пагранічнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, на ваенных факультэтах ВНУ - па 4 жніўня, у іншых дзяржустановах вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю) - па 6 жніўня, на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю - па 20 снежня.

Тэрміны залічэння абітурыентаў на бюджэтныя месцы на спецыяльнасці, па якіх здаюцца ўступныя іспыты: у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю і на ваенных факультэтах) - з 10 па 11 жніўня, на ваенных факультэтах - па 5 жніўня, на завочную форму ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю - па 20 снежня.

Тэрміны залічэння абітурыентаў на месцы, устаноўленыя лічбамі прыёму для атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове: ва ўстановы вышэйшай адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю) - па 17 жніўня, на завочную форму атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю - па 20 снежня.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі