11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 11 лістапада выздаравелі і выпісаны 92 266 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 109 357 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзены 2 750 21 тэст.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 022 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.