10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 10 лістапада выздаравелі і выпісаны 91 646 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 108 300 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 720 390 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1016 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, у якіх быў выяўлены каранавірус.