26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 26 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 83 748 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 93 707 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 386 740 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 961 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.