5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 5 кастрычніка выздаравелі і выпісаны 75 303 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Зарэгістравана 80 696 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 949 656 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 862 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.