10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 10 верасня выздаравелі і выпісаны 72 203 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 73 591 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 618 213 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 732 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.