27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 27 жніўня выздаравелі і выпісаны 69 650 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 71 165 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзены 1 497 421 тэст.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 662 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.