Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Apr 2020

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 2386 пацыентаў з COVID-19

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 2386 пацыентаў з COVID-19
Фота з архiва

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 30 красавіка выздаравелі і выпісаны 2386 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, зарэгістраваны 14027 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 7,9 працэнта ад колькасці праведзеных тэстаў. "Усяго праведзена 176 тыс. 625 тэстаў", - удакладнілі ў прэс-службе.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 89 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі