Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Сак 2020

У Беларусі тры чалавекі вылечаны ад каранавіруса

У Беларусі тры чалавекі вылечаны ад каранавіруса
Фота з архiва

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі колькасць вылечаных ад каранавіруснай інфекцыі павялічылася да трох чалавек. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

У студэнта з Ірана атрыманы трэці адмоўны вынік тэста. У двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў, таксама атрыманы адмоўныя вынікі тэстаў. "На гэтым тыдні пасля завяршэння мерапрыемстваў лабараторнага і клінічнага кантролю ўсе тры пацыенты будуць выпісаны са стацыянара", - праінфармавалі ў прэс-службе.

"Стан усіх астатніх пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны COVID-19, здавальняючы. Тэмпература нармальная, праводзіцца лабараторны кантроль і медыцынскі нагляд", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Як паведамлялася, у выхадныя атрыманы тры станоўчыя тэсты на наяўнасць РНК каранавіруса ў кантактаў першага ўзроўню пацыентаў, якія вярнуліся з Італіі. "На сённяшні дзень вынікі аналізаў на наяўнасць РНК каранавіруса пацвердзіліся. Прэвентыўная ізаляцыя гэтых пацыентаў і адэкватнае медыцынскае суправаджэнне далі магчымасць не дапусціць далейшага развіцця і распаўсюджвання захворвання. Гэтыя тры пацыенты адчуваюць сябе здавальняюча, тэмпература нармальная, скаргаў няма", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі