Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Крс 2020

У Беларусі стартаваў марафон "#ДзякуйМедыкам"

У Беларусі стартаваў марафон
Iлюстрацыя РУП "Белпошта"

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі стартаваў марафон "#ДзякуйМедыкам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект рэалізуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з РУП "Белпошта". Ён накіраваны на падтрымку медыцынскіх работнікаў - урачоў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, санітараў, вадзіцеляў "Хуткай дапамогі" - усіх тых, хто ў гэтыя дні знаходзіцца на перадавой, кругласутачна і самааддана ратуючы жыцці беларусаў і клапоцячыся аб іх здароўі.

Сёння на Галоўпаштамт у Мінску і ў абласныя аддзяленні паштовай сувязі паступіла больш за тысячу паштовак з добрымі пажаданнямі для медыцынскіх работнікаў ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У сталіцы іх перадаў першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк, а таксама першыя сакратары Мінскага гарадскога і абласнога камітэтаў БРСМ Сяргей Клішэвіч і Кірыл Шык, у абласных цэнтрах - лідары абласных арганізацый саюза моладзі.

"Мы разам з "Белпоштай" запрашаем усіх беларусаў далучыцца да добрасардэчнага марафону, сказаць словы падтрымкі і ўдзячнасці абсалютна любому медыцынскаму работніку, які цяпер практычна кругласутачна працуе на сваім працоўным месцы, ратуючы жыцці грамадзян. Для гэтага неабходна напісаць на паштоўцы або паштовай картцы словы падтрымкі медработнікам, запоўніць графу адрасата, назваўшы адрас установы аховы здароўя, дапоўніць хэштэгам #СпасибоМедикам і адправіць праз любую паштовую скрыню. Марка на такую паштоўку не патрэбна, гэта ўсё абсалютна бясплатна", - адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк.

Дарэчы, эскізы паштовых картак можна спампаваць на партале www.brsm.by. Аднак арганізатары лічаць, што паштоўкі ручной работы прыўнясуць у марафон яшчэ больш цеплыні.

Марафон "#ДзякуйМедыкам" праводзіцца на тэрыторыі Беларусі. Адрасы медыцынскіх устаноў размешчаны на сайтах галоўных упраўленняў па ахове здароўя абласцей і Мінска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі