Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Jun 2016

У Беларусі рыхтуюць указ аб спрашчэнні візавага рэжыму

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рыхтуюць указ аб спрашчэнні візавага рэжыму. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хочам аблегчыць візавы рэжым для тых, хто жадае прыехаць у Беларусь. МЗС сумесна з іншымі органамі дзяржаўнага кіравання ўзгадняе тэкст адпаведнага ўказа кіраўніка дзяржавы. Цяпер адпрацоўваецца тая частка, якая не дазволіць скарыстацца новымі льготамі нелегальным мігрантам", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Паводле яго слоў, адкрыццё беларускай граніцы для грамадзян шэрага краін нясе ў сабе вялікія міграцыйныя рызыкі і перспектывы фінансавых затрат, звязаных з дэпартацыяй нелегалаў.

Акрамя таго, беларускія ведамствы ўзгадняюць дакладны і вычарпальны пералік краін, на грамадзян якіх будзе распаўсюджвацца новы льготны рэжым, вызначаюць умовы спрошчаных паездак. "Мы так дасканала адпрацоўваем гэты дакумент, каб не дапусціць таго, каб лібералізацыя візавага рэжыму прывяла да зніжэння ўзроўню стабільнасці і бяспекі ў нашай краіне", - адзначыў прэс-сакратар.

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што пры гэтым галоўная мэта Беларусі - прадэманстраваць адкрытасць, умацаваць міжасобасныя і дзелавыя кантакты з замежнымі краінамі, стварыць перадумовы для росту колькасці паездак у рэспубліку і, адпаведна, для росту даходаў, што атрымліваюцца ад турызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі