Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Feb 2017

У Беларусі плануецца вырабляць біялагічны клапан сэрца

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі канцэрн "Планар" сумесна з кардыяхірургамі вядзе распрацоўку вытворчасці біялагічнага штучнага сардэчнага клапана. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар ААТ "Завод "Электронмаш" Алег Гарэцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выкарыстанне біялагічнага сардэчнага клапана дасць магчымасць пацыентам адысці ад пэўнай медыкаментознай залежнасці, якая існуе пры выкарыстанні механічнага, - падкрэсліў дырэктар. - Гэта істотна палепшыць якасць жыцця чалавека".

У Беларусі плануецца вырабляць біялагічны клапан сэрцаЦяпер канцэрн вырабляе каля 1 тыс. механічных клапанаў штогод. Якасць беларускага медыцынскага імплантата пацверджана не толькі айчыннымі, але і замежнымі кардыяхірургамі. Выраб пастаянна ўдасканальваецца і мадыфікуецца. У планах да канца 2018 года прайсці сертыфікацыю прадукцыі ў краінах Еўрапейскага саюза і атрымаць маркіроўку CE, што дасць магчымасць выйсці на еўрапейскі рынак.

Навукова-вытворчы холдынг дакладнага машынабудавання "Планар" - адзіны навукова-тэхнічны комплекс прадпрыемстваў, які на базе самых сучасных тэхналогій і сінтэзу апошніх дасягненняў навукі і тэхнікі ў розных галінах ведаў распрацоўвае і вырабляе самае складанае оптыка-механічнае, кантрольна-вымяральнае і зборачнае абсталяванне для мікраэлектронікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі