У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Жнв 2017

У Беларусі плануецца павялічыць тэрмін знаходжання іншаземцаў без рэгістрацыі з 5 да 10 дзён

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца павялічыць тэрмін знаходжання іншаземцаў без рэгістрацыі з 5 да 10 дзён. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам першы намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Віталь Навумчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"МУС падрыхтавала праект закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон аб прававым становішчы замежных грамадзян. У ім у тым ліку прадугледжваецца павелічэнне тэрміну вызвалення іншаземцаў ад абавязковай рэгістрацыі з моманту ўезду - з 5 да 10 дзён", - сказаў Віталь Навумчык.

Таксама плануецца павялічыць для некаторых катэгорый іншаземцаў тэрміны дзеяння дазволаў на часовае пражыванне. "У першую чаргу гэта датычыцца інвестараў. Робіцца гэта для стварэння спрыяльных умоў для развіцця інвестыцыйнага клімату. Цяпер агульны максімальны тэрмін пры выдачы дазволаў на пражыванне складае да года. Мы ж хочам для гэтай катэгорыі іншаземцаў павялічыць тэрміны пражывання да двух гадоў", - інфармаваў ён.

Законапраектам прадугледжваецца карэкціроўка норм, дзе змешчаны падставы для часовага пражывання іншаземцаў, якія прыбылі для навучання. "Пашыраецца пералік падстаў для атрымання дазволу для тых, хто мае намер у нас вучыцца. Гэта, думаю, будзе садзейнічаць экспарту адукацыйных паслуг", - паведаміў Віталь Навумчык.

У чэрвені законапраект унесены ў Савет Міністраў, у верасні яго павінны перадаць у Палату прадстаўнікоў. Паводле слоў Віталя Навумчыка, адпаведныя змяненні ў законе аб прававым становішчы іншаземцаў у Беларусі, арыенціровачна, могуць уступіць у сілу ў снежні 2018 - студзені 2019 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс