Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Лют 2016

У Беларусі паступілі ў продаж білеты на спаборніцтвы летніх Алімпійскіх гульняў-2016

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Білеты на спаборніцтвы летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра паступілі ў продаж у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Афіцыйным упаўнаважаным рэгіянальным рэселерам білетаў на Рыа-2016 на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца ТАА "Тыкетпро". Рэалізацыя сертыфікатаў на атрыманне білетаў з заключэннем дагавораў у пісьмовай форме ажыццяўляецца ў офісе гэтай арганізацыі па папярэднім запісе па тэлефоне 293-42-42 (даб. 112).

Гульні XXXI летняй Алімпіяды адбудуцца з 5 па 21 жніўня. Матчы алімпійскага футбольнага турніру пройдуць не толькі ў Рыа-дэ-Жанэйра, але і ў іншых бразільскіх гарадах - Белу-Арызонты, Салвадоры, Сан-Паўлу і горадзе Бразілія. Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні, якія праходзяць у Паўднёвай Амерыцы, другія ў Лацінскай Амерыцы пасля Алімпіяды 1968 у Мехіка і першыя з 2000 года, якія праходзяць у паўднёвым паўшар'і. На Алімпіядзе будзе разыграна рэкордная колькасць камплектаў медалёў - 306, чакаецца, што будзе пабіты і рэкорд па колькасці краін-удзельніц - 206.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі