Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Крс 2020

У Беларусі гэтай вясной пасадзілі больш за 33 тыс. га лесу

У Беларусі гэтай вясной пасадзілі больш за 33 тыс. га лесу
Фота з архiва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 33 тыс. га лесу пасадзілі ў Беларусі гэтай вясной, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Лясгасы датэрмінова выканалі гадавы план пасеву і пасадкі лесу. З пачатку года было створана 33 492 га лясных культур замест запланаваных 32 335 га. Пры гэтым вясной павінна было з'явіцца 31 402 га лесу. Астатнюю частку работ планавалася выканаць восенню.

"Кожны трэці гектар новага лесу - на рахунку гомельскіх лесаводаў. Тут было створана 12 734 га лясных культур. У Брэсцкай вобласці з'явілася 4534 га новага лесу, у Віцебскай - 3006 га, Гродзенскай - 3428 га, Мінскай - 5538 га, Магілёўскай - 4252 га", - адзначылі ў прэс-службе.

Пры правядзенні лесааднаўленчых работ асаблівы акцэнт зроблены на ўчастках усохлых хвойных насаджэнняў. Новы лес тут з'явіўся на плошчы звыш 20 тыс. га.

Лясгасы таксама праводзяць дапаўненне лясных культур. Работы ўжо выкананы на больш як 11 тыс. га. "Умовы надвор'я даюць магчымасць праводзіць дапаўненне. Чакаецца, што работа завершыцца ў канцы красавіка", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Як адзначылі ў міністэрстве, у гэтым годзе вясенні лесакультурны сезон пачаўся даволі рана. З-за анамальна цёплай зімы асобныя лясгасы пачалі пасеў і пасадку лесу ўжо ў канцы лютага. Пры спрыяльных умовах надвор'я лесаводы плануюць прадоўжыць ствараць новыя лясы і восенню.

Лясгасы ў апошнія гады значна нарошчваюць аб'ёмы ствараемых лясоў. Напрыклад, у 2019 годзе лесааднаўленне і лесаразвядзенне праведзены на плошчы 51,8 тыс. га (136,9 працэнта да гадавога плана), у тым ліку за кошт пасеву і пасадкі лесу закладзена 43,76 тыс. га новых лясоў (132,2 працэнта да плана). У агульным аб'ёме лесакультурнай вытворчасці хвойныя і цвёрдаліставыя пароды занялі 97,4 працэнта (42,6 тыс. га), мяккаліставыя (бяроза, ліпа, вольха чорная і іншыя) - 2,6 працэнта (1,16 тыс. га).

Вырошчванне пасадачнага матэрыялу ажыццяўляецца ў 78 пастаянных лясных гадавальніках агульнай плошчай больш за 1,3 тыс. га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі