Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліп 2016

У Беларусі ўдзельнікамі святочных мерапрыемстваў 3 ліпеня сталі больш як 1 млн чалавек

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзень Незалежнасці 3 ліпеня органы ўнутраных спраў забяспечылі ахову грамадскага парадку пры правядзенні 517 масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел больш як 1 млн чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе БЕЛТА.

Найбольш значныя і маштабныя ўрачыстасці прайшлі ў Мінску. У прыватнасці, паглядзець парад і творчае прадстаўленне прыйшлі больш як 350 тыс. мінчан і гасцей сталіцы.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў неслі службу ва ўзмоцненым рэжыме, што дало магчымасць забяспечыць належны ўзровень аховы грамадскага парадку. З улікам практыкі мінулых гадоў у Мінску было прынята рашэнне аб змяненні схемы размяшчэння кантрольна-прапускных пунктаў і павелічэнні іх колькасці (звыш 140). Дзякуючы прынятым мерам удалося пазбегнуць скопішча грамадзян на пунктах пропуску і забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы.

"У час урачыстых мерапрыемстваў аператыўная абстаноўка была спакойная і кантралюемая, - заявіў начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Дзмітрый Кур'ян. - У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў не дапушчана здарэнняў і надзвычайных сітуацый"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі