Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Врс 2019

У Беларусі да Еўрапейскага тыдня мабільнасці далучыліся 76 гарадоў

У Беларусі да Еўрапейскага тыдня мабільнасці далучыліся 76 гарадоў

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да Еўрапейскага тыдня мабільнасці далучыліся 76 беларускіх гарадоў - гэта рэкордная колькасць за ўвесь час удзелу краіны ў акцыі. Аб гэтым паведаміла кансультант упраўлення рэгулявання ўздзеянняў на атмасфернае паветра, змяненне клімату і экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аксана Ючковіч сёння на прэс-канферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўрапейскі тыдзень мабільнасці - штогадовая міжнародная кампанія, якая праводзіцца з 16 па 22 верасня для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы празмернага выкарыстання асабістых транспартных сродкаў. Кожны год кампанія прысвячаецца новым тэмам. У бягучым годзе гэта развіццё веласіпеднага і пешаходнага руху ў гарадскім асяроддзі з акцэнтам на пешаходаў. Дэвіз 2019 года - "Ідзі з намі". Тыдзень мабільнасці традыцыйна завяршаецца Днём без аўтамабіля 22 верасня. Упершыню ў Беларусі Дзень без аўтамабіля быў праведзены ў 2008 годзе. З таго часу нашы гарады з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі гэтага працэсу. У гэтым годзе на сайце Еўрапейскага тыдня мабільнасці зарэгістравалася рэкордная колькасць гарадоў - 76, у мінулым годзе іх было 66. Актыўнасць узрастае з кожным годам", - расказала Аксана Ючковіч.

Паводле яе слоў, неабходнасць зніжэння колькасці транспарту на дарогах прадыктавана тым, што ў Беларусі 63 працэнты выкідаў рэчываў, якія забруджваюць атмасфернае паветра, прыпадае на аўтатранспарт, у Мінску і таго больш - 88 працэнтаў, таму Мінпрыроды заклікае грамадзян адмовіцца ад выкарыстання асабістага транспарту на карысць грамадскага, на карысць веласіпедных і пешых прагулак. У краіне таксама папулярызуюць сегвеі, монаколы, самакаты.

У Дзень без аўтамабіля вадзіцелям прапануюць бясплатны праезд пры прад'яўленні вадзіцельскага пасведчання і тэхнічнага пашпарта, прычым не толькі ў Мінску, але і ў Брэсце, Баранавічах, Смаргоні, Ваўкавыску і Рэчыцы. Дарэчы, у Рэчыцы мясцовыя ўлады вырашылі прапанаваць вадзіцелям білеты ў эколага-біялагічны музей.

"Відавочна, што людзі ў Тыдзень мабільнасці і Дзень без аўтамабіля не змогуць поўнасцю адмовіцца ад асабістага транспарту, але з дапамогай гэтай акцыі Мінпрыроды спрабуе дапамагчы людзям задумацца аб тым, што кожны чалавек можа нешта зрабіць для паляпшэння якасці гарадскога жыцця", - сказала на заканчэнне Аксана Ючковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі