У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Сак 2020

У Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус

У Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус
Фота з архiва

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будуць праводзіць экспрэс-тэсты на каранавірус COVID-19, паведаміла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кітайская Народная Рэспубліка нам перадае 1008 панэлей для пастаноўкі экспрэс-тэстаў. Таму ў бліжэйшы час у нас будуць і экспрэс-тэсты", - расказала Алена Богдан.

Паводле слоў намесніка міністра, на момант запісу гэтага інтэрв'ю ў Беларусі тэсты на каранавірус зрабілі больш за 19 тыс. чалавек. Час ад тэсціравання да атрымання рэзультату - ад чатырох гадзін да сутак. "Сістэма абсалютна спраўляецца. Калі нам неабходна будзе яшчэ дабавіць нейкія лабараторыі, прапрацавана пытанне рэзервовых. Нашы тэсты правераны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Яны атрымалі высокі ўзровень дакладнасці, і мы можам быць абсалютна ўпэўнены ў іх якасці", - запэўніла яна.

Алена Богдан падкрэсліла, што ў Беларусі наладжана ўзаемадзеянне не толькі з СААЗ, але і іншымі замежнымі калегамі, у тым ліку з кітайскімі спецыялістамі. Таму па меры паступлення інфармацыі аб новым каранавірусе адразу ж прымаліся неабходныя меры па яго папярэджанні.

"У нас было некалькі тэлемастоў з калегамі з Кітая і Італіі. Плюс, нашы анестэзіёлагі, рэаніматолагі, інфекцыяністы і эпідэміёлагі ўжо шмат гадоў знаходзяцца ў цесных навуковых кантактах з прадстаўнікамі іншых краін і ў рамках узаемадзеяння атрымліваюць інфармацыю па каранавіруснай інфекцыі, - адзначыла Алена Богдан. - З улікам усяго гэтага вопыту была распрацавана інструкцыя па дыягностыцы і вядзенні пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, пачынаючы з бессімптомнага носьбіцтва і заканчваючы лячэннем, калі гэта спатрэбіцца, цяжкіх пнеўманій з выкарыстаннем дыхальнага абсталявання".

Намеснік міністра таксама расказала, што ў цэлым па краіне ёсць больш за 80 тыс. ложкамесцаў для прыёму пацыентаў. Частка месцаў можа быць перапрафілявана для аказання дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй. У краіне больш за 2 тыс. апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, 1,5 тыс. наркозна-дыхальных апаратаў, якія пры неабходнасці таксама могуць быць выкарыстаны для аказання медыцынскай дапамогі такім пацыентам.

У фармацэўтычнай сетцы створаны неабходныя запасы лекавых сродкаў да чатырох месяцаў у выпадку рознага развіцця сітуацыі. Ёсць таксама запас засцерагальнага адзення для медыцынскіх работнікаў.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс