Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Jul 2022

У Беларусі больш за 6,3 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

У Беларусі больш за 6,3 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19
Фота з архiва

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі больш за 6 млн 480 тыс. чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 6 млн 395 тыс. вакцынаваны поўнасцю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Поўны курс вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш за 892,2 тыс. чалавек, Віцебскай - больш за 789,3 тыс., Гомельскай - больш за 972,9 тыс., Гродзенскай - больш за 693,2 тыс., Магілёўскай - больш за 690 тыс., Мінскай - больш за 980,4 тыс. і ў Мінску - больш за 1,266 млн чалавек.

Завяршылі курс вакцынацыі каля 111 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў.

Таксама паведамляецца, што адну дозу вакцыны атрымалі больш за 148,8 тыс. падлеткаў ва ўзросце 12-17 гадоў. Прычым больш за 143,2 тыс. з іх прайшлі поўны курс вакцынацыі. 

Такім чынам, адной дозай вакцынаваны 69,3 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўны курс прайшлі 68,4 працэнта насельніцтва.

Таксама праводзіцца бустарная вакцынацыя, яе прайшлі 16 працэнтаў насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі