У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Чэр 2015

У Беларусі аб'яўлены творчы конкурс сярод школьнікаў "Гэта твой свет заўтра" да 70-годдзя ААН

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аб'яўлены рэспубліканскі конкурс творчых работ школьнікаў "Гэта твой свет заўтра", прысвечаны 70-годдзю ААН. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.

Конкурс праводзіць прадстаўніцтва ААН у Беларусі сумесна з Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі. Яго мэта - прыцягнуць увагу грамадскасці, перш за ўсё моладзі да тэмы ўстойлівага развіцця, укараніць веды аб устойлівым развіцці ў сістэму адукацыі, развіць творчыя здольнасці вучняў.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі рэспублікі ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. Ён праводзіцца ў розных намінацыях: жывапіс (графіка, калаж і г.д), фатаграфія (калаж, камп'ютарная графіка), вершы, песні, відэаролікі. Конкурсныя работы павінны адлюстроўваць наступныя тэмы: ліквідацыя беднасці ва ўсіх яе формах; забеспячэнне здаровага ладу жыцця; рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў; доступ да надзейных, устойлівых крыніц энергіі для ўсіх; барацьба са змяненнем клімату; абарона экасістэм планеты, рацыянальнае кіраванне лясамі, захаванне флоры і фаўны. Работы прымаюцца да 30 верасня 2015 года.

Паводле слоў арганізатара, конкурс накіраваны на павышэнне ведаў вучняў сярэдніх школ аб дзейнасці ААН, яе ўкладзе ў фарміраванне лепшай будучыні нашай планеты. Удзел у конкуре стане ўкладам у глабальную дыскусію аб устойлівым развіцці, будзе садзейнічаць далучэнню дзяцей і моладзі да творчага пошуку, асэнсаванню і неабыякаваму стаўленню да будучага нашай планеты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс