Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Jul 2015

У Беларусі аб'яўлены новы водна-балотны заказнік "Марочна"

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аб'яўлены новы рэспубліканскі водна-балотны заказнік "Марочна". Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 542 ад 30 чэрвеня 2015 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Новы заказнік будзе знаходзіцца ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Ён ствараецца для захавання ў натуральным стане каштоўных леса-балотных экалагічных сістэм, дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, уключаных у Чырвоную кнігу, а таксама месц іх росту і пражывання. Пастановай зацверджаны межы, плошча і склад зямель заказніка.

Для прадухілення або змякчэння шкодных уздзеянняў на прыродныя комплексы і аб'екты ў межах "Марочна" на прылеглай да заказніка тэрыторыі ўстаноўлена яго ахоўная зона. У ёй забараняецца правядзенне работ па гідратэхнічнай меліярацыі і змяненні гідралагічнага рэжыму, за выключэннем работ па яго аднаўленні і будаўніцтве гідратэхнічных збудаванняў. Акрамя таго, забаронены разведка і распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў, за выключэннем радовішчаў пяску і пясчана-гравійнай сумесі; размяшчэнне адходаў, за выключэннем iх часовага захоўвання ў санкцыянаваных месцах да перавозкі на аб'екты пахавання; будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, жылой забудовы, размяшчэнне садоўніцкіх таварыстваў, дачных кааператываў і інш.

Столінскаму райвыканкаму на працягу шасці месяцаў даручана зарэгістраваць заказнік і ўстанавіць па яго межах і межах ахоўнай зоны спецыяльныя інфармацыйныя знакі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі