Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Jul 2016

Тытул "Каралева бард-рыбалкі" дастаўся Зінаідзе Афанасенка з Магілёва

31 ліпеня, п. Грудзічына /Вольга Емяльянава - БЕЛТА/. Тытул "Каралева бард-рыбалкі" дастаўся Зінаідзе Афанасенка з Магілёва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Харызматычная дзяўчына лепш за саперніц праявіла сябе ў трох этапах аднайменнага конкурсу, які прайшоў у час VII Міжнароднага музычна-спартыўнага свята "Вялікая бард-рыбалка". Мама дваіх дзяцей падрыхтавала арыгінальную прэзентацыю-апавяданне пра сябе, здзівіла не толькі самым прыгожым касцюмам з прыродных матэрыялаў, але і выдатнымі танцавальнымі ўменнямі. Дастойнай узнагародай для пераможцы стала пуцёўка на дваіх на Чарнаморскае ўзбярэжжа ад ДКУП "Магілёўаблтурыст" і ювелірнае ўпрыгажэнне.

"Мой рост не даваў магчымасці мне раней удзельнічаць у нейкіх конкурсах на званне "міс", там усюды патрэбны высокія дзяўчаты, - падзялілася Зінаіда Афанасенка. - Тут жа абмежаванняў практычна няма: галоўнае - быць старэйшай за 18 гадоў, стройнай і абаяльнай. Бард-рыбалцы не хапала такога творчага спаборніцтва прыгажосці. Для адпачывальнікаў - гэта дадатковыя станоўчыя эмоцыі, а для ўдзельніц - магчымасць паказаць свае таленты, стаць больш смелай, вопытнай у стасунках з гледачом".

Канкурэнцыю магіляўчанцы склалі пяць дзяўчат з розных гарадоў Беларусі. Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі арганізацый - спонсараў фестывалю і запрошаныя барды, доўга раіліся, перш чым адзначыць прыгажунь у розных намінацыях. У выніку тытул "Міс арыгінальнасць" дастаўся Сабіне Барыскінай, "Міс элегантнасць" стала Святлана Іванова, "Міс крэатыўнасць" - Кацярына Сотнікава, а "Міс чароўнасць" - Настасся Клімасёва. Прыз глядацкіх сімпатый, як і тытул "Віцэ-міс", заслужыла Вікторыя Дрыкава. Яна здзівіла ўсіх выдатнымі артыстычнымі здольнасцямі, прачытаўшы сучасную байку Мяргея Міхалкова пра бабра і лісу.

Курыравала першы конкурс "Каралева бард-рыбалкі" міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Федэрацыя фітнесу" на чале з яго старшынёй Наталляй Наважылавай. Госця не толькі правяла кастынг сярод жадаючых стаць удзельніцамі спаборніцтва, але і ад пачатку да канца кіравала ўсім працэсам падрыхтоўкі, выступала ў ролі вядучай мерапрыемства.

Паводле слоў Наталлі Наважылавай, конкурс абавязкова стане традыцыйным. Праўда, крыху зменіцца падыход да яго арганізацыі. Кастынгу ў час фестывалю не будзе, а абавязковай умовай удзелу стане папярэдняя заяўка на афіцыйным сайце "Вялікай бард-рыбалкі" і далейшая трохмесячная падрыхтоўка.

"Вялікая бард-рыбалка" - выдатнае мерапрыемства, куды я прыязджаю ўжо другі раз, - расказала Наталля Наважылава. - Такія эмоцыі, як тут, можна атрымаць не на кожным буйным свяце. Апошні раз я спала ў палатцы ў 18 гадоў, цяпер гэтыя станоўчыя юнацкія ўспаміны цудоўным чынам усплылі ў памяці".

Фітнес-інструктар адзначыла, што "Вялікая бард-рыбалка" гэта жывое свята, напоўненае цудоўнымі галасамі і музыкай, а не фанаграмамі.

VII Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка" праходзіць у пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна (на беразе Чыгірынскага вадасховішча) з 29 па 31 ліпеня. Арганізатарамі свята выступаюць Быхаўскі райвыканкам, творчае аб'яднанне "Сваё асяроддзе" і МДУКП "Магілёўаблтурыст" пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Генеральны партнёр праекта - ААТ "Магатэкс", афіцыйны партнёр - ААТ "Белшына". Генеральны інфармацыйны партнёр - УП "БелТА".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі