У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Врс 2018

Тыдзень інтэграцыі пройдзе напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Тыдзень інтэграцыі пройдзе напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва пройдзе напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Праграма тыдня ўключае шэраг маладзёжных мерапрыемстваў. Так, 21 верасня ў Магілёве збяруцца маладыя людзі Бранскай і Магілёўскай абласцей, а крыху пазней абласны цэнтр прыме VI Форум Беларусі і Расіі "Моладзь - за Саюзную дзяржаву". Ён запланаваны на 9-10 кастрычніка.

У Магілёве 28 верасня адбудзецца сумеснае пасяджэнне саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей, дзе будзе абмяркоўвацца роля жаночых грамадскіх арганізацый у рэалізацыі сацыяльных праграм. Удзельніцы абмяняюцца вопытам узаемадзеяння з выканаўчай уладай у вырашэнні праблем сям'і і дзяцей, а таксама абмяркуюць магчымасці, дасягненні і праблемы жаночага прадпрымальніцтва. Плануецца, што паміж Магілёвам і Тулай будзе падпісаны пратакол аб яго развіцці. Жаночыя арганізацыі намецяць планы па развіцці супрацоўніцтва.

Акрамя таго, на тыдні інтэграцыі пройдзе спартакіяда навучэнцаў Саюзнай дзяржавы "Алімп". У праграме - спаборніцтвы па хакеі, валейболе і шахматах.

V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Яго арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Мерапрыемства праводзіцца штогод па чарзе ў Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс