Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Ліс 2015

Тыдзень кітайскага кіно пройдзе ў Мінску 24-30 лістапада

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень кітайскага кіно пройдзе 24-30 лістапада ў кінатэатры "Цэнтральны" Мінска, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Маючыя адбыцца паказы - гэта ўнікальная магчымасць для мінчан і гасцей сталіцы азнаёміцца з творчасцю кітайскіх кінематаграфістаў. Усяго ў праграме Тыдня шэсць фільмаў, якія адносяцца да розных жанраў: ваенная драма, анімацыя, камедыйная меладрама, біяграфічная драма. Карціны будуць дэманстравацца на мове арыгінала з рускімі субцітрамі. Пачатак дэманстрацыі фільмаў у 18.30, а 27 лістапада - у 16.30 і 18.30. Білеты можна атрымаць бясплатна ў касе кінатэатра за гадзіну да пачатку паказу.

Акрамя таго, Рэспубліканскі інстытут кінаязнаўства імя Канфуцыя (РІКК) БДУ падрыхтаваў субцітры на кітайскай мове да вядомай стужкі Элема Клімава "Ідзі і глядзі". Прэм'ера стужкі, якая выйшла ў пракат у 1985 годзе, была прымеркавана да саракагоддзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сеанс знакамітага фільма адбудзецца 30 лістапада ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама будзе паказаны з субцітрамі на кітайскай мове дакументальны фільм - інтэрв'ю з рэжысёрам Клімавым аб рабоце над гэтай карцінай.

Тыдзень кітайскага кіно арганізуе РІКК БДУ і пасольства КНР у Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі