Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Сак 2019

Тыдзень фінансавай дасведчанасці пачаўся ў Беларусі

Тыдзень фінансавай дасведчанасці пачаўся ў Беларусі

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыдзень фінансавай дасведчанасці стартаваў у Беларусі з сімвалічнага ўдару ў біржавы звон і экскурсіі старшакласнікаў на Беларускую валютна-фондавую біржу (БВФБ), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Больш за 170 краін праводзяць такія мерапрыемствы, у кожнай краіне Тыдзень фінансавай дасведчанасці адкрывае валютна-фондавая біржа, і Беларусь не выключэнне. У цэлым, за 2018 год БВФБ правяла больш за 40 мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі, у якіх прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек. З пачатку гэтага года ўжо прайшло больш за 10 такіх мерапрыемстваў. Для нас гэта вельмі важная функцыя і місія, бо біржа з'яўляецца цэнтральным інфраструктурным элементам фінансавага рынку", - адзначыў старшыня праўлення БВФБ Андрэй Аўхіменя.

Сёння на біржы маладым людзям у інтэрактыўнай форме раскажуць пра фондавы і валютны рынкі, рынак  каштоўных папер, функцыі нацыянальнага форэкс-цэнтра, дэпазітныя аўкцыёны і многае іншае. "Сёння цікавасць да фінансавай дасведчанасці і фінансавых інструментаў ёсць, але яна пакуль мінімальная. Мы імкнёмся праз гэтыя мерапрыемствы сумесна з Нацыянальным банкам папулярызаваць мерапрыемствы для знаёмства з фондавым і ўвогуле фінансавым рынкам", - дадаў Андрэй Аўхіменя.

Міжнародны Тыдзень фінансавай дасведчанасці 2019 (Global Money Week) працягнецца ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, па 31 сакавіка. Традыцыйна да яго далучацца камерцыйныя банкі, лізінгавыя і іншыя арганізацыі. Мэта шматлікіх мерапрыемстваў Global Money Week - азнаёміць маладых людзей з правіламі фінансавых паводзін, даць карысныя парады аб тым, як рацыянальна распараджацца грашыма і зберагаць іх, пашырыць веды аб магчымасцях атрымання даходу.

Гісторыя Global Money Week пачалася ў 2012 годзе, калі была створана Міжнародная арганізацыя фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі Child and Youth Finance International (CYFI), адной з ініцыятыў якой і стала правядзенне ва ўсім свеце Тыдня фінансавай дасведчанасці. Беларусь адной з першых краін Усходняй Еўропы падтрымала гэту адукацыйную ініцыятыву.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі