Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Врс 2019

Тыдні Германіі з 24 верасня па 31 кастрычніка пройдуць у Беларусі

Тыдні Германіі з 24 верасня па 31 кастрычніка пройдуць у Беларусі

20 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тыдні Германіі з 24 верасня па 31 кастрычніка пройдуць у Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольсве ФРГ у Мінску.

На працягу 16 гадоў кожную восень пад патранатам пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі праводзяцца Тыдні Германіі. Германская дыпмісія запрашае ўсіх, хто хоча азнаёміцца з нямецкай культурай, мовай і грамадствам, наведаць шматлікія мерапрыемствы ў 12 беларускіх гарадах.

Праграма Тыдняў Германіі будзе разнастайнай. Так, у дзень адкрыцця ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт "...Бо моцнае, як смерць, каханне". На ім будуць гучаць музычныя творы эпохі барока на тэксты старазапаветнай кнігі "Песня Песням". Запланаваны кінапаказы сучасных кароткаметражных стужак, мастацкіх фільмаў у арыгінале на нямецкай мове з субтытрамі на рускай. Будзе паказаны дакументальны фільм у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна. Гледачы ўбачаць таксама нямы фільм "Фауст" (1926) Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, які будзе дэманстравацца ў чатырох гарадах з жывым музычным суправаджэннем у выкананні кампазітара Вольгі Падгайскай і ансамбля Five-storey-ensemble.

Для наведвальнікаў Тыдняў Германіі падрыхтаваны чытанні з вядомымі нямецкімі аўтарамі, выстаўкі, майстар-класы і лекцыі, творчыя мерапрыемствы. Будзе магчымасць прыняць удзел у цікавых творчых акцыях у бібліятэках Баранавіч, Барысава і Маладзечна.

Тыдні Германіі праводзяцца пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, прадстаўнікамі нямецкіх культурных арганізацый у супрацоўніцтве з беларускімі ўстановамі і партнёрамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі