Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Feb 2021

Творы народных промыслаў прадстаўлены на адкрытай у Мінску выставе іранскага мастацтва

Творы народных промыслаў прадстаўлены на адкрытай у Мінску выставе іранскага мастацтва

1 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Выстава іранскага мастацтва "Іран - каштоўная зямля", якая прымеркавана да 42-й гадавіны перамогі Ісламскай Рэвалюцыі ў Іране, урачыста адкрылася сёння ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На экспазіцыі прадстаўлены творы іранскіх народных промыслаў, вырабы ручной работы і каліграфіі, дываны-карціны, работы з каштоўнай тканіны ручной работы, а таксама выкананыя ў тэхніцы мінакары (упрыгажэнні металу і керамікі спецыяльнай эмаллю) і ў тэхніцы хатамкары - інкрустацыі па дрэве.

Госці прэзентацыі з цікавасцю азнаёміліся з багатай культурнай спадчынай Ірана. Дарэчы, у гэтай краіне шырока распаўсюджаны кніжная мініяцюра і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. У творах іранскіх майстроў адлюстраваны нацыянальныя традыцыі краіны.

У час адкрыцця выставы адзначалася, што менавіта Ісламская Рэвалюцыя 1979 года дала імпульс далейшаму рзвіццю мастацтва і культурна-грамадскаму жыццю ў Іране. Прадстаўленая ў Мінску выстава яскрава адлюстроўвае той факт, што нацыянальныя традыцыі сапраўды атрымалі сваё шырокае развіццё.

У адкрыцці прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржорганаў, ВНУ, пасольства Ірана ў Беларусі, дыпламатычных місій замежных краін, іранскія студэнты.

Гэты культурны праект арганізаваны мастацкай галерэяй "Універсітэт культуры", у якой разгорнута экспазіцыя, і культурным прадстаўніцтвам пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.

Выстава будзе адкрыта па 18 лютага. У час яе работы пройдуць майстар-класы па каліграфіі і маляванні, кінавечары, прысвечаныя культуры Ірана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі