Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Адзіны дзень галасавання ў Беларусі   25 лютага  2024
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліп 2018

Творчыя вечары беларускіх пісьменнікаў пройдуць у рэгіёнах Расіі

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэгіёнах Расіі пройдуць творчыя вечары беларускіх пісьменнікаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік апарату Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Аляксандр Альшэўскі.

Паводле слоў Аляксандра Альшэўскага, вельмі важна прывозіць беларускіх пісьменнікаў не толькі ў Маскву, але і ў расійскія рэгіёны. "Цяпер запланаваны некалькі творчых вечароў у Маскве, Ніжнім Ноўгарадзе, Чэбаксарах, Казані, Уладзівастоку. Першыя пройдуць у жніўні-верасні. Прычым беларускіх літаратараў вельмі хочуць бачыць на пляцоўках нашых дзяржаўных органаў. Іх запрашаюць у Дзярждуму, Савет Федэрацыі, да ветэранаў, афіцэраў", - дадаў ён.

Беларускія літаратары сталі выступаць і на расійскім тэлебачанні. У праграме "Вышэйшая школа" на тэлеканале "Асвета" прыняў удзел беларускі пісьменнік Анатоль Андрэеў. "Творчасць беларускіх аўтараў добрая, светлая. Гэтыя творы як ніколі актуальны для сённяшняй Расіі, якой не хапае цэласнага складніка, агульных нацыянальных ідэй. Таму важна паказваць, што ёсць такія творы ў нашых сучаснікаў", - расказаў кіраўнік апарату Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы.

Акрамя таго, Аляксандр Альшэўскі адзначыў важнасць сумесных літаратурных конкурсаў, якія плануецца праводзіць на пастаяннай аснове. Ён высока ацаніў літаратурна-мастацкі, духоўна-асветніцкі, навуковы часопіс Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы "Белая вежа", на старонках якога друкуюцца літаратары дзвюх краін. У верасні будуць падведзены вынікі конкурсу "Грамадзянскія сімвалы Саюзнай дзяржавы". Усяго за апошні год пад эгідай Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы запушчана ў рэалізацыю больш за 70 праектаў.

Сёння ў Доме літаратара праходзіць пасяджэнне круглага стала, прысвечанае супрацоўніцтву Саюза пісьменнікаў Беларусі і Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі