Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Сак 2021

Творчая сустрэча з жывапісцам Паўлам Хадаровічам адбудзецца 10 сакавіка ў НММ

Творчая сустрэча з жывапісцам Паўлам Хадаровічам адбудзецца 10 сакавіка ў НММ

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчая сустрэча з жывапісцам Паўлам Хадаровічам адбудзецца 10 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Цяпер у музеі працуе часовая выстава Паўла Хадаровіча "Мова рэчаў". На сустрэчы майстар раскажа пра сваю творчасць і правядзе экскурсію па экспазіцыі.

"Павел Хадаровіч працуе ў розных жанрах, але перавагу аддае нацюрморту. Карціны, напісаныя ў гэтым жанры, вызначаюцца строгай, старанна прапрацаванай кампазіцыяй, устойлівымі, рытмічна выпісанымі формамі і выразна перададзенай фактурнасцю прадметаў, нечаканасцю ракурсаў. Усё гэта надае статычнай кампазіцыі дынаміку і метафарычнасць", - адзначылі ў НММ.

Акрамя нацюрмортаў на выставе прадстаўлена некалькі пейзажаў. "Пейзажам мастака ўласціва паэтычная настроенасць у спалучэнні са знешняй эмацыянальнай стрыманасцю, глыбока асабістае стаўленне да прыроднага свету, што не пакідае гледача абыякавым", - падкрэслілі арганізатары.

Сустрэча пачнецца 10 сакавіка ў 18.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі