Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Жнв 2016

Турысты з 28 краін наведалі Белавежскую пушчу па бязвізавым рэжыме

12 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны парк "Белавежская пушча" па бязвізавым рэжыме ўжо наведалі жыхары 28 краін свету, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік турыстычнага аддзела нацпарку Аксана Багалейша.

Спрошчаны рэжым наведвання Белавежскай пушчы для замежных турыстаў пачаў працаваць у чэрвені 2015 года. За гэты час у нацыянальны парк праз пункты пропуску "Перароў - Белавежа" ўехалі больш як 4 тыс. іншаземцаў. З увядзеннем бязвізавага рэжыму значна часцей у запаведным лесе сталі адпачываць польскія і нямецкія турысты. Палюбавацца прыгажосцю прыроды нярэдка прыязджаюць таксама грамадзяне Францыі, Літвы, Латвіі. Сярод наведвальнікаў нямала прадстаўнікоў такіх экзатычных краін, як Інданезія, Марока, Філіпіны.

Тэрмін знаходжання замежных турыстаў у Белавежскай пушчы - да трох дзён. Граніцу яны перасякаюць па папярэдняй заяўцы пяшком або на веласіпедзе. "Большасць, вядома, аддае перавагу веласіпедным маршрутам. Іншаземцы самастойна выбіраюць праграму адпачынку, аплачваюць яе праз інтэрнэт. У асноўным заказваюць комплекс паслуг, у які ўваходзіць аглядная экскурсія, наведванне музеяў прыроды і народнага быту, вальераў з жывёламі, сядзібы Дзеда Мароза", - расказала субяседніца.

У цэлым за студзень-ліпень бягучага года нацыянальны парк наведалі больш як 210 тыс. чалавек. Аматары актыўнага адпачынку для перамяшчэння па пушчы выбіраюць пешыя, веласіпедныя, аўтамабільныя маршруты, а таксама прагулкі па лесе на коннай запрэжцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі