У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Жнв 2015

Туніс адмяніў уязныя візы для грамадзян Беларусі

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Туніса прыняў рашэнне аб адмене ўязных віз для грамадзян Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Грамадзяне нашай краіны для ўезду павінны мець дзеючыя пашпарты і праязныя дакументы. Знаходжанне на тэрыторыі Туніса не павінна перавышаць 90 сутак", - удакладніў Дзмітрый Мірончык.

Такое рашэнне туніскага боку вітаецца Беларуссю. "Адначасова неабходна звярнуць увагу на тое, што ў Тунісе яшчэ не адменены рэжым надзвычайнага становішча, уведзены пасля двух рэзанансных тэрактаў, - нагадаў прэс-сакратар МЗС. - Туніскія ўлады і ваенныя прымаюць меры па забеспячэнні бяспекі замежных турыстаў у курортных зонах. Тэрарыстычная пагроза ў краіне захоўваецца, стапрацэнтнай гарантыі бяспекі замежных грамадзян няма".

МЗС 30 чэрвеня ў сувязі з тэрактам у Тунісе рэкамендаваў беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў гэтай краіне, быць вельмі асцярожнымі і ўстрымацца ад наведвання месц масавага скопішча людзей. Гэтыя рэкамендацыі застаюцца ў сіле.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску