У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Чэр 2015

"Цукерачны" баль упершыню адбудзецца ў сядзібе М.К.Агінскага ў Залессі

18 чэрвеня, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. "Цукерачны" баль упершыню адбудзецца ў сядзібе М.К.Агінскага ў Залессі (Смаргонскі раён) 21 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі музея.

Супрацоўнікі музея-сядзібы запрашаюць на баль дзяцей. Прыкладны ўзрост - 6-11 гадоў. "Мы прапануем хлопчыкам і дзяўчынкам адчуць сябе на сапраўдным бале. Дзяўчынкам апрануцца ў прыгожыя бальныя сукенкі, хлопчыкі - у элегантныя касцюмы. Мы навучым дзяцей танцаваць вальс, гуляць у бальныя гульні. Упэўнена, што на нашым мерапрыемстве здзейсняцца самыя яркія мары многіх дзяўчынак і хлопчыкаў, паколькі дзеці жывуць у асаблівым вымярэнні, адчуваюць гэты свет інакш, у дзіцячым уяўленні самыя смелыя жаданні абавязкова ажыццяўляюцца", - сказала дырэктар музея Людміла Градзіцкая.

Праграма першага вялікага дзіцячага свята ў сядзібе кампазітара насычаная і разнастайная. Дзяцей чакае сустрэча з лялечнымі персанажамі, тэатралізаваны паказ, канцэрт, шоу мыльных пузыроў, салонныя гульні, фэйс-арт, салодкія сюрпрызы. Запланавана вялікая танцавальная праграма пад жывую музыку ў выкананні сталічнага ансамбля салістаў "Класік-авангард". Для ўдзельнікаў балю адбудзецца майстар-клас па навучанні бальным танцам ХIХ стагоддзя. А кульмінацыяй балю стане выбар Цукерачнай прынцэсы і Цукерачнага прынца.

Гасцям балю і іх бацькам трэба крыху падрыхтавацца - для дзяцей прадугледжаны дрэс-код. Для дзяўчынак гэта будуць бальныя сукенкі, а для хлопчыкаў - касцюм, фрак або, як мінімум, штаны, кашуля і бабачка або гальштук.

Правядзенне баляў стане, відаць, асаблівай традыцыяй у новым жыцці музея знакамітага кампазітара. Першы дабрачынны баль адбыўся ў сядзібе 17 студзеня гэтага года. Тады дарослым гасцям было прапанавана навучыцца выконваць танцы эпохі Агінскага, падвучыць бальны цырыманіял і этыкет. У час балю адбыўся аўкцыён, было разыграна некалькі лотаў - твораў мастацтва работы беларускіх майстроў, атрыманыя сродкі былі накіраваны ў акумулятыўны фонд сядзібы на набыццё экспанатаў для музея, а таксама на дабрачынныя мэты.

Сядзіба князёў Агінскіх у Залессі Смаргонскага раёна адкрылася пасля рэстаўрацыі 25 верасня 2014 года. Рэстаўратары стварылі аблічча, максімальна набліжанае да таго, якое сядзіба мела ў часы яго ўладальніка Міхала Клеафаса Агінскага. Работы па добраўпарадкаванні сядзібы і напаўненні яе аўтэнтычнымі і гістарычнымі экспанатамі прадаўжаюцца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску