Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Стд 2016

Цікавасць замежных СМІ да асвятлення беларускай тэматыкі ў 2015 годзе значна ўзрасла

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цікавасць замежных СМІ да асвятлення беларускай тэматыкі ў 2015 годзе значна ўзрасла. Гэта вынікае з апублікаванага на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства агляду вынікаў знешняй палітыкі Беларусі і дзейнасці Міністэрства замежных спраў у 2015 годзе, паведамляе БЕЛТА.

"У 2015 годзе значна павялічылася цікавасць замежных сродкаў масавай інфармацыі да асвятлення беларускай тэматыкі. Нараўне з важнымі ўнутры- і знешнепалітычнымі падзеямі павышаную ўвагу прыцягвалі спартыўныя, культурныя і іншыя мерапрыемствы на тэрыторыі нашай краіны. Па выніках года колькасць пастаянна акрэдытаваных пры МЗС Беларусі журналістаў вырасла да 287, што на 37 працэнтаў больш, чым у 2014 годзе. Часова былі акрэдытаваны 1592 прадстаўнікі СМІ (рост - 22 працэнты)", - паведамляецца ў аглядзе.

Рост міжнароднага аўтарытэту Беларусі, павышэнне прывабнасці рэспублікі з пункту гледжання развіцця гандлёва-эканамічных адносін і іншых сфер супрацоўніцтва знайшлі адлюстраванне і ў пашырэнні замежнага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі. Цяпер у краіне ажыццяўляюць сваю дзейнасць 46 пасольстваў, 4 аддзяленні пасольстваў, 2 гандлёвыя прадстаўніцтвы, 35 консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 16 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый. Па сумяшчальніцтве з Масквы, Вільнюса, Варшавы, Кіева акрэдытавана 86 замежных пасольстваў.

У параўнанні з 1994 годам, калі беларускія загранустановы функцыянавалі толькі ў 22 краінах, сёння Беларусь мае дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў 56 дзяржавах па ўсім свеце. З улікам акрэдытацыі паслоў па сумяшчальніцтве Беларусь прадстаўлена ў 112 з 174 дзяржаў, з якімі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс