У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Чэр 2015

Цэнтральны батанічны сад запрашае 5 ліпеня на свята Івана Купалы

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральны батанічны сад запрашае 5 ліпеня на свята Івана Купалы. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла загадчыца сектара інфармацыйна-асветніцкай работы ЦБС Алена Сакуранка.

"5 ліпеня ў батанічным садзе адбудзецца адно з самых прыгожых і старадаўніх свят - Купалле. У гэты дзень наведвальнікі змогуць спець купальскія песні, прыняць удзел у карагодах, пашукаць сярод раслін цуда-кветку, пра якую складзена шмат легенд і песень, паваражыць і знайсці свайго нарачонага, - расказала Алена Сакуранка. - Таксама ім будзе прапанавана пакаштаваць старадаўнія напіткі на травах - збіцень і чай на травах батанічнага саду".

У Купальскі вечар прафесійныя экскурсаводы ЦБС правядуць экскурсіі па ландшафце батанічнага саду і раскажуць пра магію лекавых і вострадухмяных раслін. Упершыню ў ЦБС у гэты дзень пройдзе этна-фестываль прафесійных фларыстаў. Кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе "купальскай кветкі", пляценні купальскіх вянкоў. Таксама ў наведвальнікаў будзе магчымасць развучыць беларускія танцы.

Пачатак праграмы ў 17.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс