Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Стд 2017

Цэнтр культуры Беларусі адкрыецца ў Пекіне ў маі

21 студзеня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Цэнтр беларускай культуры плануецца адкрыць у Пекіне ў маі. Аб гэтым сёння ў час мерапрыемстваў, прысвечаных культуры Кітая ў Гродне, паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Акрамя эканамічных узаемаадносін, нашы краіны ў апошнія гады пачалі актыўна наладжваць культурныя сувязі, а гэта вельмі важная аснова для далейшай работы. Можна сказаць, што гэта таксама новы этап узаемаадносін дзвюх дзяржаў. Кітай адкрыў у мінулым годзе Цэнтр культуры ў Мінску, аналагічны беларускі цэнтр з'явіцца ў Пекіне, адкрыццё намечана на май бягучага года", - паведаміў пасол.

Ён адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Кітая на працягу амаль 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін развіваецца дынамічна і ўстойліва, а найбольш рэзультатыўным яно стала ў апошнія пяць гадоў. "Гэта лепшы перыяд адносін паміж нашымі краінамі ў гісторыі", - лічыць Цуй Цымін.

У час адкрыцця выставы гродзенскай мастачкі Марыны Эльяшэвіч ён падкрэсліў, што работы гэтага аўтара вядомы і ў Беларусі, і ў Кітаі. "Яе выставы і семінары знаёмяць людзей з традыцыйнымі кітайскімі тэхнікамі. Такія культурныя праекты з'яўляюцца добрай платформай для спалучэння культурных традыцый у час будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху", - дадаў дыпламат.

Цуй Цымін таксама назваў узорным прыкладам рэгіянальнага ўзаемадзеяння супрацоўніцтва Гродзенскай вобласці і кітайскай правінцыі Ганьсу.

У Гродне сёння праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя кітайскай культуры: канцэрт дзяржаўнага ансамбля песні і танца правінцыі Ганьсу і выстава беларускай мастачкі Марыны Эльяшэвіч у тэхніцы кітайскага жывапісу. Мерапрыемствы пад назвай "Вясёлае свята Вясны - 2017" у Беларусі праводзяцца напярэдадні 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-кітайскіх дыпадносін і даюць магчымасць беларусам азнаёміцца з традыцыямі святкавання кітайскага Новага года. Мерапрыемствы сталі своеасаблівым Днём культуры Кітая ў Гродне, які быў названы сімвалічнымі беларускімі культурнымі варотамі Шаўковага шляху.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі